25 сакавіка ў Гомелі пройдзе Акт прысвячэння Беларусі Беззаганнаму Сэрцу Марыі
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Навіны - Гомель
- Add new comment
Пробашч запрашае прыйсці на малітву ўсіх, хто мае магчымасць
Ва ўрачыстасць Звеставання Пана 25 сакавіка ў Гомелі далучацца да прысвячэння Беларусі Беззаганнаму Сэрцу Марыі. Адмысловае Набажэнства адбудзецца ў 11.30 ў касцёле Нараджэння Божай Маці. Малітва пачнецца з выстаўлення Найсвяцейшага Сакрамэнту, затым пробашч прачытае Акт прысвячэння Беларусі Беззаганнаму Сэрцу Марыі (тэкст – у прымацаваным файле).
У 12.00 усе ўдзельнікі Набажэнства памоляцца «Ойча наш». Затым пробашч удзеліць благаслаўленне Найсвяцейшым Сакрамэнтам прысутным вернікам і ўсяму гораду, благаслаўляючы на чатыры бакі свету.
- Запрашаю прыйсці на малітву ўсіх, хто мае магчымасць, - звярнуўся пробашч ксендз Юры Варанко.
У 19.00 адбудзецца святая Імша.
Раней папа Рымскі Францішак заклікаў усіх католікаў свету 25 сакавіка ў 12.00 прачытаць малітву «Ойча наш» ў інтэнцыі выбаўлення свету ад пандэміі каранавірусу.
Related items
-
Асеннія фотасесіі зрабілі беларускія манахіні
-
Святар РПЦ прайшоў праз Святыя брамы ў Ватыкане. Як так?
-
Знік самы папулярны ў сацсетках беларускі святар. Што здарылася?
-
Кранальныя відэа са святаром робіць беларуская парафія
-
«Спадзяюся, што людзі, даведаўшыся пра гэта, умацуюцца ў веры». З'явілася вестка ад ксяндза Акалатовіча