Logo
Print this page

У гомельскім касцёле адкрываюць штотыднёвыя сустрэчы для моладзі

Пятнічнымі вечарамі плануецца абмяркоўваць актуальныя праблемы, глядзець фільмы, гутарыць на тэму веры.

З кастрычніка кожную пятніцу ў 19.30 у гомельскай рыма-каталіцкай царкве Нараджэння Божай Маці (вул. Савецкая, 118, прыпынкі «Гасцініца «Турыст» і «Універсітэт») будуць адбывацца сустрэчы для моладзі. Запрашаюцца школьнікі, студэнты і працоўная моладзь. Сустрэчы ладзіць малады ксёндз-вікарый гомельскага касцёла Дамінік Шыманскі. Першы сход - у пятніцу, 4 кастрычніка, у 19.30.

На сустрэчах плануецца абмяркоўваць актуальныя для моладзі праблемы, глядзець якасныя фільмы, якія ставяць перад гледачом маральныя і духоўныя пытанні, гутарыць на тэму веры.

Таксама са святаром можна дзяліцца асабістымі праблемамі, якія маладыя людзі не могуць даверыць сябрам ці сваякам, разам шукаць шлях да выхаду з ўзнікшых крызісаў.

Глядзіце таксама: У Гомелі прайшла Велікодная сустрэча моладзі: рызыкні даверыцца Хрысту [фота, відэа]

Last modified onАўторак, 01 Кастрычнік 2013 11:49
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.