Logo
Print this page

На цэнтральнай плошчы Гомеля правялі маштабную акцыю супраць абортаў - ФОТА

Правесці аўтапрабег актывістам не дазволіла ДАІ, затое мінакам раздалі больш за 2 тысячы буклетаў.

31 траўня, напярэдадні Міжнароднага дня абароны дзяцей, у Гомелі прайшла традыцыйная акцыя ў абарону жыцця, якую арганізавала грамадскае дабрачыннае аб'яднанне «Выратаванне немаўлятаў». Арганізацыя аб'ядноўвае хрысціянаў розных канфесій, лекараў-гінеколагаў і прадстаўнікоў многіх прафесій.

Па ўзгадненні з гарадскімі ўладамі некалькі актывістаў каля двух гадзін стаялі cf сцягамі на цэнтральнай плошчы Леніна, а ля ўваходу ў парк іншыя ўдзельнікі акцыі раздавалі мінакам буклеты з інфармацыяй пра аборты і іх наступствы. Як раз у гэты дзень у школах праходзіў «Апошні званок» (глядзіце ФОТА), і сотні выпускнікоў па дарозе ў парк сустрэліся з актывістамі і атрымалі буклеты.

У мінулыя гады «Выратаванне немаўлятаў» праводзіла ў Гомелі аўтапрабег у абарону жыцця. Але ў гэтым годзе праехаць са сцягамі па горадзе актывістам не дазволіла Упраўленне ДАІ.

Last modified onСубота, 31 Май 2014 16:57
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.