Хрыстос пра «канец свету»: Чувайце!
- Written by gomel.catholic.by
- Published in Навіны - Гомель
- Add new comment
Для большасці людзей, напэўна, відавочна, што 21 снежня - менавіта гэтую дату навязваюць нам розныя індустрыі - ніякага «канца свету» не будзе. Толькі адзін Гасподзь ведае, калі адбудзецца Ягоны вялікі суд.
Канца свету, як і ўласнай смерці, хрысціяне не баяцца. А наадварот, радасна чакаюць сустрэчы з Госпадам. Вось і ў пачатку Адвэнту праз чытанне з Евангелля Хрыстос нагадаў каталікам аб сваім новым прыйсці.
«У той час: Езус сказаў вучням Сваім: Глядзеце ж за сабою, каб сэрцы вашыя не абцяжарваліся абжорствам і п'янствам і клопатам будным, і каб дзень той не застаў вас зьнянацку: бо ён, як сетка, накрые ўсіх, хто жыве па ўсім улонні зямным. Дык вось, чувайце ва ўсякі час і малецеся, і хай спадобіцеся ўнікнуць усіх гэтых будучых нягодаў і паўстаць перад Сынам Чалавечым» (Лк 21, 34-36).
- Гэта будзе суд у любві Божай, якую Ён паказаў на крыжы. Як кажа Гасподзь, хрысціянін заўсёды сочыць за сабой, за сваімі справамі і думкамі, таму не мае патрэбу ў міліцыі, праверках, кантралёрах, - тлумачыць Евангелле гомельскі пробашч айцец Славамір. - І хрысціянін ведае, што ягонае жыццё знаходзіцца не ва ўласных руках, а цалкам - у Божых. Хрысціянін вучыцца хадзіць не па сваіх, а па Гасподніх шляхах, каб рабіць справы добрыя і цудоўныя. І хрысціянін - у адрозненні ад філантропа - робіць тыя добрыя справы, якія Гасподзь падрыхтаваў ў ягонай гісторыі. Гэта значыць робіць справы па Волі Божай. Для кагосьці гэта можа быць нараджэнне шостага або сёмага дзіцяці, любоў да мужа-п'яніцы або сварлівай жонкі. Немагчымае становіцца магчымым з Богам!
Біблія шмат кажа пра блуд - азнаку гэтага свету. Святар падкрэсліў, што блуд - гэта не толькі сэксуальныя грахі. А гэта здрада Богу, здрада любові, абвешчанай на крыжы.
- Быць святым - гэта не значыць не грашыць, а значыць быць чалавекам, які адкрыў сваё сэрца Езусу, і Дух Святы напоўніў яго, дапамагаючы шукаць і прытрымлівацца Волі Божай, несці свой крыж. І памятайце, - заклікаў святар, - мы ўсе на гэтай зямлі пілігрымы. Пілігрымы на шляху да Царства Нябеснага.
Related items
-
Пакаянне за Беларусь і пілігрымка да Каралевы Беларусі: дзве важныя падзеі на захадзе і ўсходзе
-
На новы навучальны год благаславілі ў касцёлах Беларусі – топ-9 фота і відэа
-
Папулярны блогер дапамог свайму сябру, бізнэсоўцу, стаць католікам
-
Упершыню канал святога набраў амаль 1 тысячу падпісчыкаў
-
«Мы гэтага хацелі?» Ціхія галасы расійскіх католікаў аб жаданні міру