Парафіяльны фэст у Гомелі: Імша, малітва, шашлыкі, жывая музыка - ФОТА
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Навіны - Гомель
- Comments (1)
Урачыстасць таксама была прысвечана 100-годдзю з дня нараджэння беларускага кардынала Казіміра Свёнтка.
У гомельскай рыма-каталіцкай царкве Нараджэння Божай Маці адзначылі парафіяльнае свята. Нараджэнне Найсвяцейшай Панны Марыі каталікі адзначаюць 8 верасня, але ў Гомелі ўрачыстасць была перанесена на суботу дзеля ўдзелу большай колькасці святароў, вернікаў і гасцей.
Святочную святую Імшу ўзначаліў біскуп Казімір Велікаселец, таксама на ўрачыстасць прыехаў Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек, святары дыяцэзіі. Сярод вернікаў былі госці з Вільні, Мінска ды іншых гарадоў.
На святкаванні дня Нараджэння Божай Маці, з якога пачалася гісторыя збаўлення чалавецтва, біскуп Казімір маліўся за ўсіх каталікоў Гомеля і тых, хто яшчэ не спазнаў Хрыста. Таксама ўрачыстасць была прысвечана 100-годдзю з дня нараджэння беларускага кардынала Казіміра Свёнтка.
Пасля Імшы і хроснага ходу, увечары, свята працягнулася парафіяльнай агапай, на якой таксама гучала малітва, а потым - жывая музыка.
Related items
-
Дзень нараджэння ў зняволенні адзначыў каталіцкі святар у Беларусі
-
Тысячы людзей даведаліся пра маленькі касцёл у Мінску і яго патрэбы – дапамагла душэўнасць
-
Каталіцкія біскупы пракаментавалі ўдар па Кіева-Пячэрскай лаўры
-
Католікі ў Гродзенскай дыяцэзіі на працягу месяца моляцца за дзяржаўныя ўлады. Аб чым менавіта?
-
Трохі экзотыкі з... Бранска, дзе мясцовых католікаў амаль не засталося