Івянец запрашае на Фестываль каляднай песні
- Written by Katolik.life
- Published in Соцыум
- Add new comment
Запрошаныя госці - гурт «Рэха» і Віктар Шалкевіч
У нядзелю, 13 студзеня ў Івянцы адбудзецца IX Фестываль каляднай песні. Канцэрт, які ладзяць мясцовыя айцы францішкане, пройдзе ў Івянецкім доме культуры, пачатак - а 15-й гадзіне. Запрошаныя госці - гурт «Рэха» і Віктар Шалкевіч. Вядоўцам фестываля будзе вядомы каталіцкі блогер Арцём Ткачук.
Выканаўцы рознага ўзросту і з розных населеных пунктаў краіны збяруцца ў Івянцы на Фестываль каляднай песні ўжо ў дзевяты раз. Звычайна на штогадовых канцэртах у Доме культуры - поўная зала гледачоў. Івянчане рознага веравызнання і госці мястэчка збіраюцца разам, каб святкаваць нараджэнне Езуса Хрыста і славіць Бога праз музыку. Штогод фестываль пашырае межы, далучаюцца новыя ўдзельнікі. Арганізатары запрашаюць музыкаў, якія выконваюць і цэняць хрысціянскія калядныя песні.
Media
Related items
-
А вы бачылі, як вырабляюць ружанцы? Працэс паказаў беларускі майстар
-
«Уся каталіцкая Беларусь моліцца». Як адрозніваецца афіцыйнае і неафіцыйнае жыццё Касцёла
-
Нунцыю і біскупу не дазволілі сустрэцца са зняволенымі святарамі
-
«Сустрэліся два энерджайзеры». Незвычайную пару абвянчаў біскуп
-
Стаў вядомы загадкавы «Асаблівы госць» Юбілею моладзі ў Брэсце