Арцыбіскуп Кандрусевіч на Імшы ў Вільні - пра галоўны закон у грамадстве
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Мы розныя, але павінны быць адзінымі ў жаданні шчасця для Бацькаўшчыны, падкрэсліў іерарх
21 лістапада ў касцёле святой Тэрэзы пры Вострай Браме ў Вільні адбылася святая Імша на беларускай мове для тутэйшых беларусаў і пілігрымаў з Беларусі. У святыні сабралося шмат вернікаў, цэлебраваў святую Імшу арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, які вымушаны знаходзіцца ў выгнанні.
На пачатку службы беларускі арцыпастыр заклікаў маліцца за Беларусь, якая «перажывае нябачаны грамадска-палітычны крызыс, які працягваецца больш за тры месяцы, якому нябачна канца, і які можа завяршыцца грамадзянскай вайной».
- Мы ведаем, што такое падзеленае грамадства, яно будзе знішчана, як кажа Езус Хрыстус. А мы хочам, каб наша Бацькаўшчына жыла і была шчаслівай. Мы супраць гвалту, супраць няпраўды, супраць несправядлівасці і ўсё гэта асуджаем. Але мусім з любоўю ставіцца да кожнага чалавека, умець прабачаць тым, хто робіць зло. Гэта нялёгка, але трэба сузіраць крыж Езуса Хрыста, які сказаў: «Ойча, прабач ім, бо не ведаюць, што робяць!», - сказаў арцыбіскуп.
Ён лічыць, што трэба прасіць у Бога ласкі, каб у грамадстве панаваў галоўны закон - любові да Бога і бліжняга:
- Які б іншы быў свет і наша краіна, калі б мы жылі паводле гэтага закону. Мы розныя, але павінны быць адзінымі ў жаданні шчасця для нашай Бацькаўшчыны.
Media
Related items
-
«У будні – 2-7 чалавек». Святар з Мінска пераехаў у Магілёў і дзеліцца ўражаннямі
-
Асаблівы выпадак: Папскі нунцый ва Украіне маліўся ля стыхійнага мемарыялу і суцяшаў пацярпелых
-
Самы папулярны хрысціянскі курс? У беларускім Касцёле пашырае ўплыў «Альфа»
-
Без кантактаў з прэсай і афіцыйных сустрэч правялі першыя дні ў Ватыкане вызваленыя беларускія святары
-
«Ніколі такога не бачылі». Учынак святароў у Цярнопалі ўразіў нават атэістаў