Logo
Print this page

12 прычын, якія замінаюць мне хадзіць у Царкву

Давайце дапоўнім спіс, каб вучыцца паважаць адзін аднаго і не даваць падставы для асуджэння.

Усе, напэўна, ведаюць, як часам цяжка выбрацца на службу ў царкву. Часта перашкаджае ўсё: занятасць, нейкія нечаканыя справы, бо любымі спосабамі дэманы хочуць адхіліць верніка ад наведвання храма, самага важнага ў жыцці хрысціяніна, і «падказаць»: займіся лепш чымсьці іншым, гэта важнейшае. А часта падмешваюць і асуджэнне іншых вернікаў, спакушаючы з-за іх паводзін не прыходзіць у царкву. Браты і сёстры, хацелася б пагаварыць адкрыта аб тых сітуацыях, калі мы перашкаджаем адзін аднаму далучацца да Хрыста. Не дзеля асуджэння і вымовы, а каб вучыцца паважаць адзін аднаго і не даваць падставы для асуджэння.

Такім чынам, вось тое, што мне перашкаджае ў царкве:

1. Невыключаныя мабільныя тэлефоны. Сябры, гэта ж так проста: не забыцца паставіць мабільнік хоць бы на вібра, каб у той момант, калі гучыць Евангелле ці хлеб ператвараецца ў Цела Хрыстова нас не адцягнула якая-небудзь дурная песня з нечага мабільнага! Сюды ж дадам і гартанне сваіх старонак у сацсетках на мабільным або планшэце падчас службы.

2. Размовы вернікаў на Святой Імшы, нават калі гэта не звычайныя плёткі аб кім-небудзь, а абмеркаванне пачутай пропаведзі або Слова.

3. Пазяханне. Гэта заразна!

4. Ежа ў храме. Так, бачыў і такое. Хтосьці корміць дзяцей, а нехта есць сам, нягледзячы на тое, што мінімум за гадзіну да Эўхарыстыі прымаць ежу нельга.

5. Маленькія дзеці, якія плачуць або гуляюць. Добра, калі бацькі прыходзяць у храм ўсёй сям'ёй, прыводзячы нават такіх дзяцей, якія яшчэ не разумеюць, што адбываецца. Але, калі ласка, навучыце дзяцей паводзіць сябе адпаведна або выносьце з залы тых, хто шуміць.

6. Адзенне. Так, цяпер з царквы не выганяюць тых, хто прыходзіць у міні-спадніцах, кароткіх шортах і з аголеным целам. Але гэта не значыць, што можна так апранацца, ідучы ў храм, бянтэжыць і адцягваць увагу іншых.

7. Дрэнныя галасы. У мяне няма слыху, таму песні і псалмы я спяваю амаль шэптам, але некаторыя, якія не маюць таленту да спеваў, фальшывяць на ўвесь голас і заглушаюць нават хор.

8 Сыход пасля Камуніі. Ва ўсіх у нас ёсць свае справы, але не варта ўпадаць у спешку і ўцякаць адразу пасля Камуніі або не дапеўшы апошнюю песню.

9. Грошы на ахвяраванне. Многія робяць гэта напаказ, але хацелася б не бачыць, хто і колькі кладзе ў кошык. Каб не асуджаць, што нехта паклаў мала, і не зайздросціць таму, хто шмат.

10. Паленне каля царквы. Добра, што чалавек не хавае, які ён ёсць на самой справе, але не трэба дыміць прама каля храма!

11. Хворыя на службе. Калі ў вас грып або прастуда, то не будзе грахом не прыйсці ў храм, не адцягваць увагу кашлем і чханнем і не заражаць іншых.

12. Занятасць святара. Разумею, што ў пробашчаў і вікарыяў вельмі шмат справаў, але лічу, што ім не трэба забываць аб галоўным - душпастырстве вернікаў. Таму імкнуцца хоць бы выслухоўваць іх праблемы. А вернікам - не грузіць святароў па дробязях.

 

Рэдакцыя партала запрашае дапоўніць гэты спіс у каментарах і прагаласаваць у нашым новым апытальніку: Што вам перашкаджае наведваць храм?

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.