Logo
Print this page

Папа моліцца аб ахвярах землятрусу ў Непале

Францішак даверыў душы ахвяраў прыроднага катаклізму міласэрнасці Усемагутнага Бога.

Папа Францішак выказаў занепакоеннасць наступствамі моцнага землятрусу, які адбыўся 25 красавіка 2015 г. у Непале. У сваёй спецыяльнай тэлеграме, скіраванай за подпісам кардынала Дзяржсакратара Пьетра Параліна, Святы Айцец запэўніў у сваёй салідарнасці і малітве ўсіх людзей закранутых трагедыяй і тых, хто згубіў сваіх блізкіх. Папа даверыў душы ахвяраў прыроднага катаклізму любячай міласэрнасці Усемагутнага Бога і выказаў падтрымку мясцовым уладам і ратавальным службам у іх дапамозе пацярпеўшым.

На дадзены момант паведамляецца аб прынамсі 2 тыс. ахвярах землятрусу. Каля 4 тыс. чалавек атрымалі траўмы. Не выключаецца, што колькасць пацярпеўшых будзе расці. Землятрус магнітудай 7,9 бала стаў самым майнейшым у Непале за апошнія 80 гадоў. Яго эпіцэнтр знаходзіўся ў 77 км ад Катманду.

radiovaticana.va

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.