BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Над дамамі і храмамі: здымкамі яркага палярнага ззяння дзеляцца ў сетках

З'ява нясе не толькі прыгажосць, але і небяспеку – Зямлю накрыла наймацнейшая магнітная бура. Сабралі яркія фота, якімі падзяліліся беларусы.

У ноч на 11 траўня жыхары Еўропы і Паўночнай Амерыкі зноў назіралі рэдкую для гэтых шырот атмасферную аптычную з'яву. Палярнае ззянне (паўночнае ззянне ці aurora) у апошнія гады стала перыядычна з'яўляцца над Беларуссю, Украінай, Польшчай, Расіяй і іншымі краінамі, дзе раней яго не назіралі.

У гэты раз палярнае ззянне было самым яркім – яго ўдавалася засняць нават на смартфоны, таму ў сацсетках беларусы масава дзеляцца прыгожымі здымкамі, зробленымі як у Беларусі, так і ў тых краінах, у якія яны эмігравалі.

Аднак гэта з'ява нясе не толькі прыгажосць, але і небяспеку – свячэнне верхніх слаёў атмасферы, якое ўзнікае пры ўзаемадзеянні з зараджанымі часціцамі сонечнага ветру, стала праявай наймагутнай за апошнія 20 гадоў магнітнай буры, якой прысвоены найвышэйшы ўзровень G5.

Але прыгажосць гэта не адмяняе. Сабралі з сацсетак фота, якімі падзяліліся ў тым ліку прафесіяналы. На галоўным здымку – работа фатографа і астранома Віктара Малышчыца. Ён засняў «Аўрору» над храмам Раства Багародзіцы (помнік архітэктуры XVI стагоддзя) у вёсцы Мураванка Шчучынскага раёна.

А ніжэй, для параўнання – здымак Фелікса Аксёнцава з Ванкувера (Канада), а таксама падборка фота з Беларусі і Польшчы.

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

Last modified onСубота, 11 Май 2024 23:11
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць