Папа накіраваў 1 млн. еўра на дапамогу бедным і мігрантам
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Папа Францішак
- Add new comment
Такія ахвяраванні склалі паломнікі падчас выстаўлення Турынскай плашчаніцы.
Каля 1 млн. еўра – ахвяраванні, сабраныя падчас нядаўняга выстаўлення Турынскай плашчаніцы, будуць прызначаны на дапамогу бедным і мігрантрам. Такое рашэнне прыняў папа Францішак пасля таго, як даведаўся аб вялікай колькасці ахвяраванняў, складзеных пілігрымамі, якія прыбылі ўшанаваць адну з самых знакамітых хрысціянскіх рэліквій.
Сабраныя грошы будуць перададзены патрабуючым праз каталіцкія дабрачынныя арганізацыі “Caritas” і “Migrantes”, а таксама іншыя касцёльныя таварыствы, якія дзейнічаюць на тэрыторыі Турынскай архідыяцэзіі і дапамагаюць бедным і мігрантам.
Падобнае выкарыстанне ахвяраванняў упісваецца ў душпастырскую праграму архідыяцэзіі, адным з важных пунктаў якой з’яўляецца падтрымка бедных, хворых, самотных і пакінутых. Адным з прыкладаў увагі да патрабуючых, з’яўляецца прадастаўленне часткі мясцовага палацу арцыбіскупа для групы бежанцаў.
Выстаўленне Турынскай плашчаніцы працягвалася з 19 красавка па 24 чэрвеня 2015 г. Папа Францішак таксама памаліўся перад рэліквіяй падчас свайго візіту ў Турын 21-22 чэрвеня 2015 г.
Related items
- «Не сказалі нават біскупу». Даведаліся, на які тэрмін асудзілі святароў у Віцебску
- Песня з хрысціянскімі матывамі ад Украіны заняла трэцяе месца на Еўрабачанні
- «Зробім каталіцкае ТБ». Два моцныя YouTube-праекты запусцілі святары і манахіня
- Названа «лепшае фота» з палярным ззяннем – над прыдарожным крыжам
- Над дамамі і храмамі: здымкамі яркага палярнага ззяння дзеляцца ў сетках