Папа Рымскі прыняў у Ватыкане шамана – той папрасіў аб дапамозе
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Папа Францішак
- Add new comment
Лідар карэннага насельніцтва Бразіліі просіць дапамагчы абараніць лес ад золаташукальнікаў.
Папа Рымскі Францішак прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане шамана і лідара бразільскага карэннага насельніцтва Янамамі. Падчас сустрэчы, якая прайшла 10 красавіка, Даві Капенава прасіў Пантыфіка аб падтрымцы ў абароне рэгіёну Амазонкі, паведамляе Vatican News.
«Нягледзячы на тое, што абарона гэтых тэрыторый прызнана на міжнародным узроўні, яны ўвесь час падвяргаюцца нападам, таму што ўлады дазваляюць гэта рабіць», – сказаў госць і папрасіў Францішка заступіцца перад прэзідэнтам Бразіліі, каб той паўплываў на золаташукальнікаў і іншых эксплуататараў.
Выдане Ватыкана паведаміла, што сітуацыя карэнных суполак у рэгіёне Амазонкі апошнім часам значна пагоршылася – лес працягваюць высякаць для здабычы карысных выкапняў – і нагадала, што ў 2019 годзе Францішак спецыяльна склікаў Сінод Біскупаў на тэму Амазоніі. Папа крытыкаваў арыентаваную на прыбытак эксплуатацыю навакольнага асяроддзя і знішчэнне карэнных народаў і культур.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Related items
- Ватыкан не паведамляў аб адмове Папы Рымскага ад удзелу ў мірным саміце па Украіне
- З 7 дзецьмі пасля 25 сутак вядомы прапаведнік пакінуў Беларусь
- «У парафіі 15-20 асоб». Мітрапаліт абвясціў акцыю па падтрымцы Касцёла на Магілёўшчыне
- Не фэйкі і не хакеры: «Радыё Марыя» працягвае збор і тлумачыць непаразуменні
- Без цуду, але з падтрымкай: як «Радыё Марыя» выходзіць з цяжкай сітуацыі