BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Без цуду, але з падтрымкай: як «Радыё Марыя» выходзіць з цяжкай сітуацыі

За тры дні беларусы паспелі сабраць буйную суму на выкуп дома рэдакцыі. На продаж выставілі аўто, дапамагчы радыё прасіў нават біскуп, пры гэтым грошы не маглі прымаць з-за мяжы. Які вынік, распавялі ў рэдакцыі.

Усяго тры дні было ў каталіцкага «Радыё Марыя ў Беларусі» на тое, каб сабраць неймаверную суму — 140 тысяч даляраў (блізу 460 тысяч рублёў), якія былі неабходныя для тэрміновага выкупу дома, у якім размешчаная рэдакцыя.

Разлічваць можна было толькі на цуд, але быў і больш рэальны варыянт — купіць дом у лізінг. Для гэтага патрабавалася меншая сума. Заклікам аб дапамозе радыё толькі ў Фэйсбуку падзяліліся каля 130 чалавек, рэпост рабілі старонкі парафій, біскуп Аляксандр Яшэўскі і нават тыя, хто не з'яўляецца каталіцкімі вернікамі. Каардынатар радыё выставіла на продаж сваю машыну.

Пры гэтым рэдакцыя, паводле беларускіх законаў, не магла прымаць грошы з-за мяжы — таму шматлікія вернікі, якія цяпер знаходзяцца ў эміграцыі, не мелі магчымасці дапамагчы радыё. Нагадаем, яно існуе толькі на ахвяраванні, сабраныя ў Беларусі, і не мае права атрымліваць замежную дапамогу.

У выніку, як паведаміла «Радыё Марыя» 12 красавіка, на рахунак паступіла каля 50 тыс. рублёў ахвяраванняў. Вядома, гэтага не хапіла на набыццё дома нават у лізінг, таму праз 3 месяцы рэдакцыі давядзецца пакінуць памяшканне. Аднак цяпер у каманды радыё ёсць фінансавання база для арганізацыі пераезду і арэнды новага памяшкання, пошукі якога ўжо пачалі.

У прамым эфіры калектыў падвёў вынік збору, падрабязна распавёў пра сітуацыю і адзначыў, што вельмі крануты велізарным водгукам і ўдзелам у зборы вельмі многіх людзей.

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

Media

Last modified onПятніца, 12 Красавік 2024 20:59
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць