Logo
Print this page

Папа сустрэўся з былымі святарамі, якія стварылі сем'і [ВІДЭА]

Францішак: ніхто не павінен адчуваць сябе пазбаўленым любові.

Вечарам 11 лістапада 2016 г. Пантыфік наведаў адну з рымскіх перыферый – Понтэ дзі Нона – дзе сустрэўся з групай каталіцкіх святароў, якія на працягу некалькіх апошніх гадоў пакінулі служэнне і стварылі сем’і. Сустрэча праходзіла ў кватэры звычайнага жылога дома. У ёй прынялі ўдзел таксама сем’і гэтых людзей.

Візіт стаў заключным этапам ініцыятывы “Пятніцы Міласэрнасці”, у рамках якой на працягу Юбілейнага Году, Пантыфік кожны месяц сустракаўся з асобамі, асаблівым чынам патрабуючымі спагады і падтрымкі.

Святы Айцец выказаў блізкасць святарам, якія зрабілі нялёгкі выбар, часта не падзяляемы іх роднымі і братамі ў святарстве. Пасля гадоў служэння ў парафіях самотнасць, неразуменне, стомленасць і цяжар душпастырскай адказнасці прымусілі іх засумнівацца ў правільнасці свайго першапачатковага выбару. Перш чым прыняць рашэнне, яны пражылі месяцы і гады ў няўпэўненасці і затым пакінулі святарства і стварылі сем’і.

Гаворка ідзе пра сем асобаў: чацьвёра з іх прыналежаць да Рымскай дыяцэзіі, а іншыя тры прыбылі з Іспаніі, Лацінскай Амерыкі і Сіцыліі. 

Францішак быў прыняты з вялікім энтузіязмам. Ён выслухаў іх гісторыі, у тым ліку аб кананічных цяжкасцях у адносінах да кожнага выпадку і запэўніў у сваім сяброўстве і асабістай зацікаўленасці. Папа падкрэсліў, што ніхто з іх не павінен адчуваць сябе пазбаўленым любові і салідарнасці пастыраў.

be.radiovaticana.va

Media

Last modified onСубота, 12 Лістапад 2016 18:01
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.