У школе ў Гродзенскай вобласці «ўрок» да Дня роднай мовы правёў ксёндз
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Соцыум
- Add new comment
Святар сказаў школьнікам, што беларуская мова – гэта не толькі гук і літара, але і шлях да Бога.
У Варнянскай сярэдняй школе 21 лютага, у Міжнародны дзень роднай мовы, было багата мерапрыемстваў – суботні школьны дзень стаў насычаным для вучняў усіх класаў, ад малодшых да старэйшых.
У адной з сустрэч прыняў удзел пробашч каталіцкай парафіі ў Варнянах ксёндз Віктар Захарэўскі. Яго запрасілі стаць госцем моўнага квэсту «Ключы ад сэрца мовы» для вучняў 10-11 класаў.
Святар сказаў школьнікам, што беларуская мова – гэта не толькі гук і літара, але і шлях да Бога, калі вымаўляць яе з любоўю. Што адно кароткае «трымайся», сказанае па-беларуску, можа стаць сапраўднай малітвай за таго, хто побач. Што слова, народжанае ў сэрцы, здольнае суцешыць мацней, чым доўгія прамовы.
«Няхай вашы словы заўжды нясуць святло», – пажадаў святар. Калі слова асвечана любоўю, яно становіцца святлом, якое вядзе, лечыць і аб’ядноўвае, адзначылі ў парафіі.
Фота – з Instagram варнянскай школы і парафіі.
Media
Related items
-
У Беларусі заўважылі новага святара з Афрыкі. Хто ён?
-
Расіян здзівіла Імша ў галоўным касцёле Мінска. Чым менавіта?
-
Святар адказаў на крытыку па рэстаўрацыі касцёла ў Жупранах
-
З Расіі дэпартавалі каталіцкага святара – сітуацыя нестандартная
-
З Беларусі ўжо выехалі некаторыя польскія святары, якім не працягнулі дазвол. А што з астатнімі?