Гомельскія «ваўчаняты» правялі выходныя ў лесе [фота]
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Скаўты - Гомель
- Add new comment
Хлопчыкі ладзілі актыўныя гульні, спазнавалі прыроду.
Свой «вясеннік» за горадам правялі гомельскія «ваўчаняты» - самыя маленькія дзеці, якія прынятыя на першую прыступку скаўтынга. Дзеці змогуць стаць сапраўднымі скаўтамі па спаўненні 12 гадоў. Займаецца з «ваўчанятамі» іх «акела» Уладзіслаў Васілеўскі.
Хлопчыкі ладзілі актыўныя гульні ў лесе, спазнавалі прыроду, а таксама ўдзельнічалі ў святой Імшы пад адкрытым небам. У адрозненні ад скаўтаў яны пакуль не гатуюць сабе ежу самі на вогнішчы, таму з гэтым дапамагалі некаторыя бацькі.
Related items
-
Квіткі ў касцёл раскупілі за хвіліны. Храм у Брэсце ператвараюць у канцэртную залу: меркаванні і пытанні вернікаў
-
Узнікла пагроза закрыцця каталіцкай прасторы ў Брэсце – вернікі просяць аб малітве
-
«Імшы не будзе». Старадаўні касцёл у Ружанах застаўся без святара
-
На новы навучальны год дабраславілі ў касцёлах Беларусі – топ-5 фота і відэа
-
У Брэсце пачынаюць будаўніцтва новага касцёла. Якім ён будзе?