Мінкультуры абвясціла конкурс на стварэнне мемарыяла ў Курапатах
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Соцыум
- Comments (1)
Магчыма, мемарыялам стане капліца - месца малітвы.
Міністэрства культуры Беларусі аб'явіла конкурс эскізных праектаў мэмарыялу ў Курапатах. Нагадаем, у гэтым ўрочышчы адбываліся масавыя пахаванні рэпрэсаваных, якія былі расстраляныя ў канцы 1930-х - пачатку 1940-х гадоў. Раней па ініцыятыве дэмакратычнай грамадскасці ў Курапатах усталявалі сотні крыжоў, але цяпер улады вырашылі стварыць у Курапатах мемарыял.
- Мэтай конкурсу з'яўляецца пошук найбольш выразнага мастацкага адлюстравання вобразу ўрочышчы "Курапаты" як агульнанацыянальнага месца памяці і прымірэння. Кампазіцыйнае і пластычнае выкананне памятнага знака (мемарыяла) павінна быць вытрымана ў лепшых традыцыях класічнага і нацыянальнага манументальнага мастацтва, адлюстроўваць галоўную ідэю твора - увекавечанне памяці ўсіх бязвінна загінулых ахвяраў XX стагоддзя ў гісторыі Беларусі, - паведамляе Мінкульт.
Заяўкі для ўдзелу ў конкурсе будуць прымаць да 26 красавіка 2017 г. па адрасе: г. Мінск, пр. Пераможцаў, 11, каб. 308, кантактны тэлефон +375 17 203 91 31.
Нагадаем, арцыпастыр Каталіцкай царквы ў Беларусі лічыць, што «Курапаты павінны стаць нацыянальным Мемарыяльным комплексам». Магчыма, у выглядзе мемарыяла ва ўрочышчы будзе пабудавана капліца - месца малітвы.
Дарэчы, нядаўна ў Хатыні ўпершыню за час існавання мемарыяла ўсталявалі крыж.
Related items
-
Уваход у касцёл – праз кантроль міліцыі. Такое было ў Смаргоні
-
Квіткі ў касцёл раскупілі за хвіліны. Храм у Брэсце ператвараюць у канцэртную залу: меркаванні і пытанні вернікаў
-
Узнікла пагроза закрыцця каталіцкай прасторы ў Брэсце – вернікі просяць аб малітве
-
«Імшы не будзе». Старадаўні касцёл у Ружанах застаўся без святара
-
Царква не можа маўчаць пры несправядлівасці ў грамадстве, але... Нюансы патлумачыў святар