Беларускую батлейку пакажуць на фестывалі ў Бэтлееме
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Соцыум
- Add new comment
Брэсцкі тэатр лялек атрымаў запрашэнне з Палестыны.
У красавіку Брэсцкі тэатр лялек выступіць у палестынскім Бэтлееме - месцы зямнога нараджэння Ісуса Хрыста. Тэатр атрымаў запрашэнне да ўдзелу ў міжнародным фестывалі для дзяцей і моладзі ў Палестыне.
У Бэтлееме беларусы пакажуць спектакль у жанры народнага тэатра батлейкі «Рыгорка - ясная зорка» паводле казкі паэта і драматурга Анатоля Вярцінскага, паведамляе рэгіянальная прэса. У аснове пастаноўкі - сюжэт, блізкі да евангельскага. Спектакль распавядае гісторыю пра тое, як анёл паслаў пажылым бацькам хлопчыка Рыгорку. Сын вырас добрым і мужным волатам, які перамог злога Змяя-ліхадзея і ўратаваў ад бяды ўвесь народ.
Дарэчы, назва народнага тэатра - «батлейка» паходзіць ад назвы горада, дзе нарадзіўся Хрыстос - Бэтлеем (Betleem). Гэты жанр з'явіўся ў сярэднявеччы ў Еўропе, таксама і ў Беларусі. Батлеечныя спектаклі распавядалі біблейскія гісторыі, сваімі сюжэтамі звычайна адлюстроўвалі сацыяльныя і рэлігійныя працэсы, якія адбываліся ў грамадстве.
Related items
- У Беларусі прызнаны гісторыка-культурнай каштоўнасцю каталіцкі абрад «Тры каралі»
- У Беларусі праходзяць святы Першай Камуніі – як гэта было ў сельскіх храмах
- Песня з хрысціянскімі матывамі ад Украіны заняла трэцяе месца на Еўрабачанні
- Названа «лепшае фота» з палярным ззяннем – над прыдарожным крыжам
- Над дамамі і храмамі: здымкамі яркага палярнага ззяння дзеляцца ў сетках