Logo
Print this page

Беларусы на Еўрабачанні выступілі пад хрысціянскімі сімваламі

Дуэт католіка і праваслаўнай NaviBand увайшоў у дваццатку.

13 траўня ў фінале песеннага конкурсу «Еўрабачанне», які ў 2017 годзе праходзіў у Кіеве, беларускі дуэт NaviBand выступіў з песняй «Гісторыя майго жыцця» і па выніках галасавання заняў 17 месца з 26 удзельнікаў фінала. Максімальныя ацэнкі Беларусі выставілі нацыянальныя журы Украіны і Азербайджана. Тэлегледачы дадалі NaviBand 33 балы.

Падчас выступу дуэта з Беларусі, які праспяваў ў жанры фолк-рок, на экране адлюстроўваліся народныя хрысціянскія сімвалы беларусаў, у прыватнасці, Калядная зорка.

У канцы песні ўдзельнікі дуэта, сужэнцы Ксенія Жук і Арцём Лук'яненка, нечакана пацалаваліся на сцэне, пасля чаго ў сацсетках запусцілі флэшмоб #kissbelarus - пад гэтым хэштэгам інтэрнэт-карыстальнікі сталі выкладваць фота, на якіх яны цалуюцца са сваімі каханымі.

Сімвалічна, што беларускі дуэт на «Еўрабачанні» прадэманстраваў традыцыйныя сямейныя каштоўнасці на фоне ўсё больш агрэсіўнай прапаганды аднаполых саюзаў і гендэрнай ідэалогіі ў Еўропе.

Дуэт NaviBand - міжканфесійны: Ксенія - праваслаўная, а Арцём - католік. Абодва выхоўваліся ў сем'ях вернікаў. У многіх песнях NaviBand ёсць хрысціянскі сэнс. А напярэдадні конкурсу дуэт зрабіў фотасесію з Бібліяй Францыска Скарыны.

Як лічаць удзельнікі дуэта, яны змаглі даказаць, што беларуская мова мае сілу, і спадзяюцца, што іх паспяховае выступленне акажа ўплыў на беларускую моладзь:

- Трэба карыстацца нашай прыгожай мовай і верыць у Беларусь: у нашу гісторыю, нашу сілу. Яна ў нас ёсць. І падтрымліваць адзін аднаго.

Media

Last modified onНядзеля, 14 Май 2017 16:26
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.