Юрыст з Гродна занялася вышыўкай касцёлаў
- Written by Katolik.life
- Published in Соцыум
- Add new comment
Анастасія вышывае выявы вядомых каталіцкіх храмаў Беларусі.
Каталіцкая верніца з Гродна Анастасія Мезенава стварае мастацкую вышыўку па малюнках вядомых каталіцкіх храмаў Беларусі. Нядаўна яна прыступіла да гэтай працы і распавяла пра новае захапленне на сваёй старонцы ў сацсетцы, дзе можна сачыць за тым, як прасоўваецца справа.
Сваю інтэр'ерную вышыўку Анастасія назвала «Касцёлы Беларусі». Яна пачала вышываць малюнкі Чырвонага касцёла ў Мінску, гродзенскай катэдры, а таксама каталіцкіх храмаў у Пінску, Навагрудку і Гервятах.
- Хрысціянка, жонка і мама, юрыст, гісторык, выкладчык, люблю творчасць у любой яго праяве, кулінарыю, захапляюся мовамі, лінгвістыкай, гісторыяй і цывілістыкай. Не прымаю гвалт, расізм, фашызм, шавінізм. Антыкамуністам. Люблю Бога, сям'ю, люблю ўвесь свет! - распавядае пра сябе Анастасія.
Related items
-
Топ-7 фота і відэа: католікі Беларусі святкуюць Божае Нараджэнне
-
У Сапоцкіне паказалі, як выглядае згарэлы дах касцёла, і пачалі рамонт
-
Дзе глядзець відэа-онлайн на Раство-2025 – падборка трансляцый з касцёлаў
-
Не толькі жанчына. У віцебскім касцёле з галоўнай фрэскі зніклі яшчэ двое персанажаў
-
Названыя прычыны пажару ў касцёле ў Сапоцкіне, біскуп выступіў са зваротам