Logo
Print this page

Кіраўніком МЗС Беларусі стаў былы пасол пры Ватыкане

Алейнік працаваў пры Святым Пасадзе каля 15 гадоў, за гэты час не раз сустракаўся з Папам Рымскім і кардыналам П'етра Паралінам

Міністрам замежных спраў Беларусі стаў Сяргей Алейнік – 13 снежня ён заняў гэту пасаду замест памерлага Уладзіміра Макея. Новы міністр Сяргей Алейнік раней працаваў паслом Беларусі ў Вялікабрытаніі і паслом пры Святым Пасадзе па сумяшчальніцтву, быў намеснікам міністра.

Алейнік працаваў пры Ватыкане каля 15 гадоў, за гэты час не раз сустракаўся з Папам Рымскім Францішкам і дзяржаўным сакратаром кардыналам П'етра Паралінам. Апошні раз, паводле афіцыйных паведамленняў, Алейнік быў у Ватыкане 10 студзеня 2022 года.

Тады ён у якасці намесніка кіраўніка МЗС Беларусі прыняў удзел ва ўрачыстай навагодняй аўдыенцыі Папы Францішка для дыпламатычнага корпуса, акрэдытаванага пры Святым Пасадзе. Пасля аўдыенцыі адбыліся перамовы дыпламата з кардыналам П'етра Паралінам. «Бакі абмеркавалі актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва, узаемадзеянне ў рамках міжнародных арганізацый, а таксама сумесныя намаганні па ўмацаванні міжканфесійнага дыялогу», паведамляла МЗС.

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.