Мазаіка, фрэскі: у сеціве дзеляцца работамі Алеся Пушкіна, які памёр у зняволенні
- Written by qwerty
- Published in Соцыум
- Add new comment
У касцёле ў Беразінскім мастак напісаў іконы Крыжовага шляху, таксама ён афармляў капліцу Святога Яна Хрысціцеля ў Мінску [фота]
Пасля шакавальнага паведамлення пра раптоўную смерць у зняволенні беларускага мастака Алеся Пушкіна ў сацыяльных сетках з'явіліся сотні допісаў з працамі мастака. Сярод іх – шмат здымкаў з каталіцкіх храмаў, афармленнем якіх займаўся Алесь Пушкін.
Гэта, у прыватнасці, касцёлы ў Магілёве, Вішневе, Міхалішках, Беразінскім, капліца Святога Яна Хрысціцеля ў Мінску. Тут ён рабіў мазаіку, у іншых храмах – іконы Крыжовага шляху, фрэскі.
Нагадаем, пасля вызвалення з турмы Алесь Пушкін марыў удзельнічаць у аднаўленні роспісаў у пашкоджанай пажарам Будслаўскай базыліцы. Мастак любіў гэтае месца – фота падчас яго працы ў Будславе апублікаваў краязнаўца Кастусь Шыталь.
12 ліпеня ў праваслаўны прыходзе Дабравешчання Усясветнага Патрыярхату ў Вільні адбудзецца паніхіда па спачылым мастаку – ён быў праваслаўным вернікам. Пра дату і месца пахавання Алеся Пушкіна пакуль не паведамляецца.
Паводле апошняй, неафіцыйнай, інфармацыі, мастака даставілі з гродзенскай турмы ў шпіталь ужо ў непрытомным стане – медыкі не змаглі яго ўратаваць. Акалічнасці смерці застаюцца нявысветленымі.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Media
Related items
- «Умацаванне стабільнасці і адзінства». Дзяржорганы назвалі свае задачы ў рабоце з Царквой
- «Яго тут няма». Онлайн-краму адзення з хрысціянскім мерчам адкрылі ў Мінску
- У Беларусі прызнаны гісторыка-культурнай каштоўнасцю каталіцкі абрад «Тры каралі»
- Старадаўняя капліца згарэла на могілках у Смаргоні
- Тым, хто не можа на Радуніцу памянуць блізкіх у храме, прапануюць гэта зрабіць дыстанцыйна і бясплатна