У войску Ізраіля служыць католік з Беларусі: прысягу прымаў на Бібліі
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Соцыум
- Add new comment
«Лічыць сябе ізраільцянінам, але калі ў яго пытаюцца, адкуль ён, заўсёды адказвае, што з Беларусі, любіць прыязджаць у Беларусь», – распавялі ў сям'і Барыса.
У войску абароны Ізраіля праходзіць службу 28-гадовы Барыс, ураджэнец Беларусі. Пасля нападу на краіну тэрарыстаў ХАМАС маладога чалавека прызвалі на службу. Барыс быў рэзервістам – ён ужо праходзіў тэрміновую службу і прымаў прысягу на Бібліі, бо вызнае каталіцтва. У Ізраілі прынята, каб вайскоўцы прысягалі на святой кнізе паводле сваёй веры – выбар салдаты робяць самі, распавялі Katolik.life ў сям'і хлопца.
Разам з бацькамі Барыс пераехаў у Ізраіль у 9-гадовым узросце з заходняй Беларусі, скончыў школу, каледж, жыве ў горадзе Хайфа, працуе ў кампаніі спецыялістам па лагістыцы. Пасля прызыву ў ЦАХАЛ таксама выконвае функцыі лагіста, па званні ён сяржант.
«Вядома, сын лічыць сябе ізраільцянінам, але калі ў яго пытаюцца, адкуль ён, заўсёды адказвае, што ён з Беларусі, і называе сябе беларусам. Ён любіць прыязджаць у Беларусь –наведваць бабулю і дзядулю», – кажуць родныя Барыса.
У Ізраілі вельмі мала іўрытамоўных католікаў (мы ўжо апісвалі сітуацыю тут >), але веравызнанне Барыса не прыносіла яму праблем – у яго шмат сяброў, паслядоўнікаў іншых рэлігій, яго добра прымаюць у мясцовым супольнасці.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
«Яго прызвалі і, вядома, ён пайшоў абараняць краіну – як усе рэзервісты. Мы ідзем валанцёрыць: кожны робіць, што можа. У суботу мы зноў былі на святой Імшы, маліліся. Нас засмучае неразуменне таго, наколькі мы з'яўляемся ахвярамі, не гледзячы ні на што. Нам даводзіцца абараняцца, каб проста выжыць. Ні ў каго няма задавальнення ваяваць, забіваць – мы хочам міру, хочам жыць спакойна», – адзначаюць у сям'і Барыса.
Related items
- «Сезон пілігрымак» адкрыла паломніцтва з Пінска ў Лагішын
- Песня з хрысціянскімі матывамі ад Украіны заняла трэцяе месца на Еўрабачанні
- «Зробім каталіцкае ТБ». Два моцныя YouTube-праекты запусцілі святары і манахіня
- Названа «лепшае фота» з палярным ззяннем – над прыдарожным крыжам
- Над дамамі і храмамі: здымкамі яркага палярнага ззяння дзеляцца ў сетках