Logo
Print this page

Польскі суддзя ў Беларусі распавёў пра касцёл у Магілёве і схлусіў

Томаш Шмыдт выклаў відэа ля касцёла і распаўсюдзіў дэзынфармацыю – гэта паказаў просты фактчэкінг.

Былы суддзя Томаш Шмыдт (Шмідт), грамадзянін Польшчы, які запрасіў палітычны прытулак у Беларусі, 6 чэрвеня выклаў у сацсетках прапагандысцкае відэа ля каталіцкага храма святога Станіслава і Ўнебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі (глядзіце ніжэй).

У сваім аповедзе пра гісторыю касцёла ён распаўсюдзіў фэйк. Просты фактчэкінг па адкрытых крыніцах праз Google паказаў, што забраны савецкай уладай храм, насуперак сцвярджэнням польскага грамадзяніна, быў вернуты вернікам у 1990 годзе, калі ўлада ў Беларусі належала Вярхоўнаму Савету БССР (парламенту).

А рэстаўрацыя знішчанай святыні завяршылася да 1994 года (да першых прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі) і праводзілася намаганнямі вернікаў пры дапамозе замежных спонсараў, без падтрымкі дзяржавы.

Таксама былы суддзя змаўчаў пра тое, што будынак храма быў перададзены парафіі ў карыстанне, аднак па-ранейшаму застаецца ва ўласнасці дзяржавы. Вернікі і сёння не пакідаюць спроб вярнуць касцёл ва ўласнасць парафіі, але пакуль безвынікова.

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

Media

Last modified onПятніца, 07 Чэрвень 2024 09:08
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.