Logo
Print this page

Шок: беларусам у Вільні прапануюць «Андрэйкі» з варажбой і картамі Таро

На такі нонсэнс арганізатарам указаў святар беларускай супольнасці ў Вільні брат Гжэгаж Юзвяк. Але тыя адрэагавалі жартам.

Цэнтр беларускай культуры і супольнасці ў Вільні арганізоўвае 30 лістапада ў музеі імя Івана Луцкевіча «Андрэйкі» – свята з нагоды літургічнага ўспаміну святога апостала Андрэя. Яно папярэднічае Адвэнту – перыяду чакання Другога Прыйсця Хрыста і Божага Нараджэння. Звычайна ў гэты дзень ладзяць гульні і забавы для моладзі.

Аднак віленскі Цэнтр беларускай культуры і супольнасці прадставіў дзень святога Андрэя як «традыцыйны дзень беларускай варажбы» і прапанаваў у праграме інтэрактыўныя варожбы і выставу карт Таро.

Гэта нонсэнс, бо варажба, таксама з дапамогай карт Таро, несумяшчальная з хрысціянствам і з'яўляецца цяжкім грахом, паколькі пры варажбе чалавек звяртаецца не да Бога, а да д'ябла.

На гэта арганізатарам у каментарах у Фэйсбуку ўказаў святар беларускай супольнасці ў Вільні брат Гжэгаж Юзвяк. Але тыя адрэагавалі жартам.

У ранейшыя часы ў гэты дзень нашы продкі сапраўды культывавалі разнастайныя забабоны – аднак гэта з'яўляецца перажыткам паганства.

Падрабязна аб небяспецы і наступствах варажбы на картах распавядалі святары на канале Pax.tv (глядзіце ніжэй).

Тым часам у касцёлах для моладзі ладзяць «Андрэйкі» з гульнямі, конкурсамі і пачастункамі. У мінскім катэдральным касцёле такое свята ўжо адбылося 28 лістапада.

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.