Logo
Print this page

Справу айца Юхневіча зноў разгледзелі ў судзе. Ці змянілі прысуд?

У бліжэйшы час святара накіруюць у калонію.

Віцебскі абласны суд разгледзеў 29 ліпеня скаргу каталіцкага святара, былога пробашча санктуарыя ў Шуміліне айца Анджэя Юхневіча, асуджанага на 13 гадоў зняволення. Ён абскардзіў прысуд і спрабаваў даказаць сваю невінаватасць, даведаліся вернікі.

Мы распавядалі раней, што справу святара разглядалі ў закрытым рэжыме, ніякія дэталі невядомыя, айцец Анджэй не прызнаў ніякай віны, вернікі лічаць, што справа ў дачыненні да яго сфабрыкаваная.

Паводле звестак вернікаў, суд у Віцебску «прайшоў гэтак жа, як у Шуміліне: усе аргументы неабгрунтавана адхілялі і проста пацвердзілі ўсе рашэнні раённага суду».

Такім чынам, прысуд пакінулі без зменаў – ён набыў моц. У бліжэйшыя дні святара накіруюць у калонію – як і ксяндза Генрыха Акалатовіча, асуджанага на 11 гадоў зняволення. Нагадаем, яго трымаюць у калоніі ў Бабруйску.

Ніякай афіцыйнай інфармацыі пра справу айца Юхневіча дагэтуль не публікавалася. Як перадалі вернікам, святар трымаецца ў добрым духу, хоць маральна яму цяжка, таму важна не забываць пра малітву за яго.

Будучы ў СІЗА ўсе гэтыя месяцы, айцец Анджэй духоўна падтрымліваў вернікаў.

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

Last modified onСерада, 30 Ліпень 2025 11:11
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.