Як трэба калядаваць, паказалі ў Гродзенскай вобласці: там правялі абрад «Тры каралі»
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Соцыум
- Add new comment
Калядоўшчыкаў благаславіў у касцёле святар, а затым яны адправіліся віншаваць мясцовых жыхароў з Божым Нараджэннем.
У вёсках Лідскага, Шчучынскага і Воранаўскага раёнаў супрацоўнікі культуры 6 студзеня правялі народны абрад «Тры каралі» з нагоды каталіцкага свята Аб'яўлення Пана. Нагадаем, элементу «Традыцыйнае свята “Тры каралі”» у Гродзенскай вобласці нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь.
Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці паведаміў, што абрад калядавання правялі ў вёсках Ваверка (Лідскі раён) і Васілішкі (Шчучынскі раён) і апублікаваў фота і відэа [глядзіце ніжэй]
На здымках відаць, як калядоўшчыкаў благаславіў у касцёле святар, а затым яны адправіліся віншаваць мясцовых жыхароў з Божым Нараджэннем.
Мілай адметнасцю з'яўляецца тое, як удзельнікі свята складаюць пажаданні і спяваюць па-польску, але з моцным беларускім акцэнтам.
Цэнтр культуры ў Больцішках Воранаўскага раёна таксама падзяліўся здымкамі правядзення абраду.
Media
Related items
-
Асаблівы выпадак: вайсковы аркестр суправадзіў каталіцкую працэсію ў Віцебску
-
Надзея на цуд? Фігуру Фацімскай Божай Маці падарылі Пуціну – і гэта не проста сувенір
-
Першыя сёлета масавыя шэсці католікаў прайшлі ў гарадах Беларусі
-
Паглядзіце на католікаў у сталіцы Башкартастана – там пабудуюць першы каталіцкі храм
-
Выпускнікі прыйшлі ў касцёлы, каб падзякаваць Богу і папрасіць дабраславення