Logo
Print this page

Ля касцёла ў цэнтры Мінска працягваецца будоўля. Ці аддалі парафіі знойдзеныя парэшткі?

Краны працуюць адразу за касцёлам святога Роха і крыжам.

Як працягваецца будоўля навучальнай установы спецслужбаў на месцы Залатагорскіх могілак у Мінску, відаць па фота, якія мы заўважылі ў сацсетцы. Плошча будоўлі раней была зафіксавана на спадарожнікавых здымках.

Краны працуюць адразу за касцёлам святога Роха і крыжам, які ўстаноўлены на тэрыторыі ліквідаваных могілак – раней яе перадавалі ў карыстанне парафіі, якая сваімі сіламі зрабіла тут парк і месца адпачынку.

Нагадаем, пры пачатку будаўнічых прац з зямлі даставалі парэшткі пахаваных людзей, якія пасля правядзення экспертызы, прадугледжанай законам, абяцалі перадаць парафіі для перапахавання на ўчастку былых могілак, які застаўся не кранутым. Аднак дагэтуль парэшткі не перадалі, наколькі вядома вернікам.

У парафіі працягваюць малітву аб тым, «каб парэшткі нашых продкаў, пахаваных на Залатагорскіх могілках, не былі знішчаныя».

Media

Last modified onПанядзелак, 19 Студзень 2026 17:22
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.