У Мінску на каталіцкіх могілках пачалі ўзводзіць яшчэ адзін будынак
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Соцыум
- Add new comment
Пра лёс парэшткаў пахаваных на Залатагорскіх могілках вернікам так і не паведамілі.
Побач з касцёлам Святога Роха на Залатой Горцы ў Мінску ўзводзяць яшчэ адзін будынак. Гэта відаць на свежых фота, якія мы заўважылі ў сацсетцы. Дадзены ўчастак – былыя каталіцкія могілкі. Ён быў замацаваны за каталіцкай парафіяй, вернікі стварылі тут сквер.
Затым гэтую тэрыторыю раптоўна забралі і пачалі тут у 2025 годзе маштабную будоўлю. Калі будынак быў ужо амаль узведзены, побач пачалося будаўніцтва яшчэ аднаго аб'екта – таксама сакрэтнага.

Ніякіх адкрытых дадзеных пра яго ў вольным доступе няма. У афіцыйнай дакументацыі будаўніцтва пазначанае як «Узвядзенне будынка шматфункцыянальнага па вул.Залатая Горка, 5 і 5а, у г. Мінску. 2 чарга будаўніцтва». Першыя звесткі пра яго з'явіліся на сэрвісах дзяржзакупак у жніўні 2026 года.
Пляцоўка для новага будынка на тэрыторыі сквера была расчышчана у той жа час, калі вырылі катлаван пад першы будынак і паднялі парэшткі пахаваных на могілках.
Калі пра гэта стала вядома, вернікі прасілі, каб парэшткі перадалі супольнасці для перапахавання, а ў штотыднёвых парафіяльных аб'явах доўга значыўся малітоўны заклік: «Каб парэшткі нашых продкаў, пахаваных на Залатагорскіх могілках, не былі знішчаныя».
Але дагэтуль парафіянам не паведамлялі, ці былі перададзеныя парэшткі – ніякай інфармацыі пра перапахаванне вернікам не падавалі. А малітоўны заклік у апошнія месяцы больш не гучыць у парафіяльных аб'явах.
На публічнай кадастравай мапе Беларусі тэрыторыя, на якой вядзецца будаўніцтва, ніяк не пазначаная. Ёсць толькі адзін участак, адведзены пад узвядзенне «будынка шматфункцыянальнага», але яго плошча складае толькі 0,007 га.
Паводле неафіцыйных звестак, прызначэнне гэтага аб'екта – установа адукацыі КДБ, новы корпус Акадэміі нацыянальнай бяспекі.

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Related items
-
Пакаянне за Беларусь: топ-5 фота з Крыжовага шляху ў Навагрудку
-
Уваход у касцёл – праз кантроль міліцыі. Такое было ў Смаргоні
-
Квіткі ў касцёл раскупілі за хвіліны. Храм у Брэсце ператвараюць у канцэртную залу: меркаванні і пытанні вернікаў
-
Узнікла пагроза закрыцця каталіцкай прасторы ў Брэсце – вернікі просяць аб малітве
-
«Імшы не будзе». Старадаўні касцёл у Ружанах застаўся без святара