Logo
Print this page

Нечакана: у Мінску чарга ў касцёл расцягнулася па вуліцы

Сотні жыхароў сталіцы прыйшлі паслухаць арганны канцэрт – трапіць у храм атрымалася не ўсім.

Увечары 27 лістапада да архікатэдральнага касцёла ў Мінску вырасла вялізная чарга, якая расцягнулася па вуліцы. Сотні жыхароў сталіцы захацелі трапіць на бясплатны канцэрт арганнай і камернай музыкі, які дала Калініка Мядзведзева ў межах фестывалю духоўнай музыкі.

Канцэрты ў храме праходзілі і раней, але не выклікалі такога аншлагу. А цяпер навіна аб арганным вечары шырока разышлася ў сацсетках і свецкіх медыя, таму пра канцэрт даведаліся многія мінчукі і ён прайшоў пры аншлагу. Фота і відэа масава дзяліліся ў сацсетках [глядзіце ніжэй].

Гэта быў апошні канцэрт у межах фестывалю, але арган заўсёды гучыць падчас святых Імшаў, на якія таксама прыйсці любы ахвотны.

Хутка ў іншым касцёле – святога Роха на Залатой Горцы – пачнецца серыя калядных канцэртаў.

Раней чэргі да касцёла ў Брэсце збіраў праект Euphoria Night. Даведаліся, што з ім цяпер.

Гэты праект перастаў праводзіць у храме канцэрты, якія выклікалі вялікія спрэчкі сярод вернікаў. Але – знайшоў адпаведнае месца і аўдыторыю. У той жа вечар, 27 лістапада, канцэрт Euphoria Night упершыню прайшоў у Мінску пры поўным аншлагу.

Месцам выступлення стаў Купалаўскі тэатр. Усе квіткі былі раскупленыя за лічаныя хвіліны. На наступныя канцэрты – таксама sold out.

Media

Last modified onСубота, 28 Лістапад 2026 15:00
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.