Logo
Print this page

Вандалы апаганілі ўваход у габрэйскі цэнтр у Гомелі

На думку эксперта, гаворка ідзе аб звычайным хуліганстве.

Свастыка, фашысцкі шыфр і надпіс «халакост» з'явіліся на веснічках габрэйскага цэнтра ў Гомелі. У будынку размяшчаецца малельны дом і грамадская габрэйская арганізацыя. Прадстаўнікі іудзейскай абшчыны ўжо звярнуліся з гэтай нагоды ў міліцыю, якая праводзіць праверку. Надпісы часткова ўжо зацерлі.

Выкладчык рэлігіязнаўства, дацэнт Гомельскага дзяржуніверсітэта імя Скарыны Віктар Адзіночанка пракаментаваў інцыдэнт. Ён не думае, што гаворка ідзе пра антысеміцкі рух:

- Гэта звычайныя хуліганы. Мне, як жыхару Гомеля і беларусу вельмі непрыемна, што такое адбылося ў нас. Але, на жаль, ідыёты ёсць усюды. Інакш я іх назваць магу. Маляваць свастыку - гэта праява канчатковай дэградацыі. Спадзяюся, што «героі» - проста маладыя дурні.

Ён адзначыў, што дыскрымінацыі габрэяў у Гомелі няма. Дарэчы, па апошніх дадзеных, у абласным цэнтры пражывае каля 2 тысяч габрэяў.

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.