Logo
Print this page

Афіцыйна: сярод вернікаў у Беларусі 84% праваслаўных і 12,5% - каталікоў

Па словах Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў, «няма падстаў казаць, што з-за рэлігійнай прыналежнасці ў вернікаў у Беларусі ёсць нейкія праблемы».

Як заявіў сёння журналістам Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Беларусі Леанід Гуляка, жыхары рэспублікі не сутыкаюцца з праблемамі з-за сваёй рэлігійнай прыналежнасці. Таксама ён нагадаў, што Беларусь - шматнацыянальная і шматканфесійная дзяржава. Па дадзеных перапісу насельніцтва за 2009 год, у Беларусі жывуць прадстаўнікі 140 нацыянальнасцяў.

З 25 канфесій самая масавая - праваслаўе (каля 84% вернікаў), каталікамі з'яўляюцца 12,5% вернікаў, таксама зарэгістраваныя лютэране, юдэі, мусульмане і іншыя канфесіі. Па словах Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў, «няма падстаў казаць, што з-за рэлігійнай прыналежнасці ў вернікаў у Беларусі ёсць нейкія праблемы».

Last modified onАўторак, 09 Снежань 2014 19:32
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.