Ля сцяны паміж Польшчай і Беларуссю правялі малітву, а працэсію ў Варшаве ўзначаліў Будслаўскі абраз
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Набажэнства прайшло ў былой беларускай вёсцы, а ў польскай сталіцы маліліся і спявалі па-беларуску [відэа]
На мяжы Польшчы і Беларусі 30 траўня адбылося набажэнства падчас працэсіі Божага Цела. Малітву правялі ля алтара побач з металічнай сцяной, якая падзяляе дзве краіны і якую ўсталявала Польшча з-за «мігранцкага крызісу».
Жыхар польскага памежжа, фермер Яцэк Слома апублікаваў фота з набажэнства, якое праходзіла ў вёсцы Minkowce (па-беларуску – Мінкаўцы), якая цяпер знаходзіцца ў Сакольскім павеце Падляскага ваяводства Польшчы, а раней была ў Гродзенскім раёне БССР. У 1946 годзе ў сувязі з карэкціроўкай дзяржаўнай мяжы паміж СССР і ПНР вёска была перададзеная Польшчы.
Як патлумачыў фермер, да таго часу вернікі з Мінкаўцоў належылі да парафіі ў вёсцы Адэльск, што засталася ў Гродзенскім раёне. У выніку ў Мінкаўцах пабудавалі свой храм, аднак многія сем'і засталіся падзеленымі мяжой.

У той жа дзень працэсію Божага Цела ў Варшаве правялі беларускія католікі ў эміграцыі разам з польскімі вернікамі. Наперадзе працэсіі неслі копію абраза Маці Божай Будслаўскай, падчас набажэнства гучалі малітвы і спевы па-беларуску, ксёндз Вячаслаў Барок чытаў Евангелле на роднай мове.
Media
Related items
-
Два гады, як зняволены ксёндз Акалатовіч: «Малюся, каб годна прайсці выпрабаванні»
-
Святар з горыччу выказаўся пра сваё новае прызначэнне – вернікі адрэагавалі
-
Памяць аўтара «першага беларускага блюзу» ўшанаваў біскуп і ацаніў зробленую ім жырандоль
-
Двое біскупаў удзельнічаюць у важным мерапрыемстве ў абарону жыцця ў Беларусі
-
Як прасоўваецца рэканструкцыя Чырвонага касцёла ў Мінску – фотафакт