ФК «Баварыя» перадаў Папе Францішку мільён еўра
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Гэтая сума прызначана на дабрачынныя праекты.
Нямецкі футбольны клуб “Баварыя” перадаў Францішку чэк на адзін мільён еўра. Святы Айцец сам можа вырашыць, на які дабрачынны праект будзе прызначана гэта сума, паведамілі ў самім клубе. Чэк перадаў прэфекту Папскага дома, арцыбіскупу Георгу Генсвайну, прэзідэнт “Баварыі” Карл-Хайнц Руменінге перад матчам з Рэалам, які ўчора прайшоў у Мюнхене і скончыўся для нямецкай каманды перамогай 1:0.
Арцыбіскуп Генсвайн пераказаў прывітанне ад Папы і сардэчнае “аддзяч Божа” пасля нечаканага падарунка. У інтэрв’ю нямецкай газеце “Tageszeitung” ён таксама прызнаўся, што на працягу доўгага часу з’яўляецца заўзятым прыхільнікам “Баварыі”.
У кастрычніку 2014 г. Францішак прыняў спартсменаў і супрацоўнікаў мюнхенскай “Баварыі” на аўдыенцыі ў Ватыкане. Тады госці паабяцалі, што з даходаў ад таварыскіх матчаў перададуць мільён еўра на дабрачыннасць.
Related items
-
Навагодні фільм падрыхтавала «Радыё Марыя». Тое, якім ён атрымаўся, «сведчыць пра ўсіх нас»
-
Не ўсім католікам Беларусі дазволілі не трымацца посту 2 студзеня. Хто не вызвалены ад абавязку?
-
У Сапоцкіне паказалі, як выглядае згарэлы дах касцёла, і пачалі рамонт
-
Дзе глядзець відэа-онлайн на Раство-2025 – падборка трансляцый з касцёлаў
-
Зарок маўчання? Мінуў месяц, як былі вызваленыя беларускія святары