У Мінску адкрыўся фестываль хрысціянскага кіно «Magnificat»
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
У праграме міжнароднага фестывалю - больш за 50 работ.
У Мінску адкрыўся ХІ Міжнародны каталіцкі фестываль хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм «Magnificat». Фестываль праходзіць з 30 жніўня па 3 верасня. 30 жніўня ў архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску прайшла ўрачыстая імша, прысвечаная фестывалю. Затым ля крыжа святыні адбылося адкрыццё фестывалю.
Далей у касцёле свв. Сымона і Алены ў Мінску з прывітальным словам да ўдзельнікаў і гасцей звернецца пробашч кс. Уладзіслаў Завальнюк. Пасля там жа пачаўся конкурсны прагляд. На наступны дзень, 31 жніўня, фестываль пераедзе ў Глыбокае. Прагляды конкурснай праграмы таксама будуць праходзіць у Глыбокім і Удзеле.
У конкурснай праграме фестывалю больш за 50 работ - ад аўтараў з Іспаніі, Украіны, Італіі, Францыі, Расіі, Ірландыі, Арменіі, Аргенціны, Польшчы, Харватыі, ЗША, Сербіі, Чэхіі, Літвы і Беларусі. Таксама ў гэтым годзе пройдзе конкурс мультыплікацыйнага кіно, сустрэча з майстрамі дакументальнага кіно.
Падрабязная праграма і каталог фільмаў размешчаны на сайце www.signis.by.
Фота - Марына Валасар, Сatholic.by
Related items
-
В Минске легендарный мастер открыл благотворительный барбершоп. Он католический
-
У Беларусі пробашча касцёла забралі ў войска. Але не надоўга
-
Чаму канцэрты ў касцёле ў Брэсце – з'ява больш небяспечная, чым гэта можа здавацца
-
Канцэрты ў касцёле Брэста не адмянілі. Біскупы прамаўчалі, арганізатары патлумачылі сваю пазіцыю
-
Святар з Віцебску напісаў аповесць – яна даступная анлайн і бясплатна