Logo
Print this page

Фота: Біскуп Велікаселец - на Святой Зямлі

Гомельскі іерарх удзельнічае ў Нацыянальнай пілігрымцы.

Працягваецца IV Нацыянальная пілігрымка католікаў Беларусі на Святую Зямлю, мэтай якой з'яўляецца наведванне месцаў жыцця і дзейнасці Хрыста, а таксама асвячэнне памятных дошак з тэкстамі малітваў «Magnificat» і «Benedictus» на беларускай мове.

Цяперашняе паломніцтва, як і папярэднія, узначальвае Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. У ліку ўдзельнікаў таксама дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі, які служыць у Гомелі, Казімір Велікаселец.

Пілігрымка будзе доўжыцца сем дзён. За гэты час беларускія вернікі ўбачаць найбольш вядомыя месцы Ізраіля і Палестыны, звязаныя з жыццём і вучэннем Хрыста, а таксама наведаюць Міжземнае і Мёртвае моры, піша Catholic.by, публікуе фота і падрабязную праграму >>>

Last modified onСерада, 23 Верасень 2015 14:34
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.