Logo
Print this page

Пячатку манастыра XIII ст. прадставяць у Лаўрышава

Артэфакт можна будзе разгледзець і патрымаць у руках.

1 лістапада аб 11.00 на падворку манастыра ў Лаўрышаве (Шчорсаўскі сельсавет, Наваградзкі р-н) грамадзкасьці будзе ўпершыню прадстаўленая пячатка XIII – XIV ст., якая выяўленая ў ліпені 2015 г. пры археалагічных раскопках на селішчы Лаўрышаўскага манастыра. Пячатку можна будзе разгледзець і патрымаць у руках. Жадаючыя ўзяць дабраахвотны ўдзел у раскопках наступнага году змогуць абмеркаваць гэта з арганізатарамі.

Да ўдзелу запрашаюцца ўсе зацікаўленыя.   Да пачатку мерапрыемства й пасьля яго можна наведаць Лаўрышаўскі манастыр (ля в. Гнесічы, ранішняе богаслужэнне: 7.30 – 10.50) і Сьвята-Усьпенскую царкву ў Лаўрышаве – помнік архітэктуры 1795 г. Рух пешшу паміж в. Гнесічы і Лаўрышава – каля 30 хвілінаў. Праезд рэйсавым аўтобусам: Наваградак – Гнесічы (адпраўленьне з аўтастанцыі Наваградак: 6.15) да Лаўрышава (прыбыцьцё: 7.29) альбо Гнесічаў (7.32); Гнесічы – Наваградак (адпр. з Гнесічаў: 16.34, з Лаўрышава: 16.37).

З дадатковымі пытаньнямі зьвяртайцеся праз эл. адрас: masliukou@gmail.com

Last modified onПанядзелак, 12 Кастрычнік 2015 13:54
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.