Logo
Print this page

Пінскіх семінарыстаў «адпраўляюць у народ» па гарадах Беларусі

Семінарысты наведаюць парафіі ў чатырох абласцях краіны.

З нагоды ўрачыстасці Хрыста Валадара Сусвету супольнасць Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Пінску накіроўваецца ў розныя куткі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, Віцебскай і Пінскай дыяцэзій.

Для супольнасці семінарыі гэта добрая нагода, каб пазнаць Касцёл у Беларусі і сустрэцца з тымі, хто дапамагае семінарыі малітвай і ахвярай.

Супольнасць семінарыі плануе наведаць наступныя парафіі:

  • Баранавічы – Маці Божай Фацімскай
  • Баранавічы – Узвышэння Святога Крыжа
  • Браслаў
  • Брэст – Узвышэння Святога Крыжа
  • Вілейка
  • Віцебск – катэдральная парафія
  • Глыбокае
  • Гомель
  • Магілёў – Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
  • Маладзечна – Св. Юзафа    
  • Мінск – архікатэдральная парафія
  • Мінск – Св. Сымона і св. Алены
  • Пінск.


Семінарысты будуць вельмі рады сустрэцца з парафіянамі.

Catholic.by

Last modified onЧацвер, 19 Лістапад 2015 16:07
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.