У сеціве з'явіўся фільм кардынала Казіміра Свёнтка [ВІДЭА]
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Дакументальная стужка «Пінск - сталіца Палесся» знятая ў 1968 годзе.
У Youtube з'явілася унікальная дакументальная стужка «Пінск - сталіца Палесся», якую ў 1968 годзе стварыў і агучыў на польскай мове першы беларускі кардынал Казімір Свёнтэк. У 30-хвілінным фільме кардынал, 100-годдзе якога адзначалі ў 2014 годзе, распавядае гісторыю горада над Пінай і знаёміць гледачоў з прыродай Палесся. Аблічбаваў стужку вядомы мінскі рэжысёр хрысціянскага дакументальнага кіно Юрый Гарулёў.
Каталіцкі іерарх, на той час - святар пінскай катэдры, які нядаўна вярнуўся са сталінскіх лагероў, займаўся аматарскімі здымкамі і не меў умоваў для стварэння якаснай стужкі, аднак фільм перадае каларыт Пінска. Барбара Шыманская, у доме якой здымаў пакой Казімір Свёнтэк, пасля смерці іерарха перадала ягоны архіў Каталіцкай царкве.
Media
Related items
-
«Ніколі такога не бачылі». Учынак святароў у Цярнопалі ўразіў нават атэістаў
-
Выйшлі на волю каталіцкія святары, асуджаныя ў Беларусі да доўгіх тэрмінаў
-
Найменшы ў самым маленькім касцёле: у Беларусі з'явіўся новы арган
-
Памяць аўтара «першага беларускага блюзу» ўшанаваў біскуп і ацаніў зробленую ім жырандоль
-
Двое біскупаў удзельнічаюць у важным мерапрыемстве ў абарону жыцця ў Беларусі