Logo
Print this page

У Беларусі прызначаны нацыянальны экзарцыст

Ім стаў манах-францысканец, айцец Ян Валяр'ян Хернік.

Падчас пастырскай сустрэчы духавенства Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, якая прайшла ў Волме 30 траўня, Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч паведаміў пра прызначэнне нацыянальнага экзарцыста ў Касцёле ў Беларусі. Ім стаў айцец-францішканін Ян Валяр’ян Хернік, які служыць у парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Марыі Панны ў в. Удзела (Глыбоцкі дэканат, Віцебская дыяцэзія), паведамляе Сatholicnews.by.

Нагадаем, Каталіцкая царква ў Беларусі аб'явіла ўсеагульны Дзень перапрашэння. 3 чэрвеня вернікі будуць прасіць прабачэння за разбураныя ў савецкі час храмы, грахі святароў, вернікаў і за ўсё зло народа, у тым ліку за зневажанне святых абразоў, за праклінанне Царквы, за шкоду, нанесеную Царкве пры дапамозе магіі і акультных практык.

Last modified onПанядзелак, 30 Май 2016 20:52
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.