«Перадача не паложана». Святар з Шуміліна працягвае знаходзіцца ў зняволенні
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Соцыум
- Add new comment
Другі святар санктуарыя Віцебскай дыяцэзіі пасля вызвалення вярнуўся да служэння – ён застаецца ў парафіі.
Пробашч рыма-каталіцкай парафіі Маці Божай Фацімскай у Шуміліне айцец Анджэй Юхневіч працягвае заставацца ў віцебскім ізалятары часовага ўтрымання. Святара паўторна судзілі і прызначылі новы арышт, тэрмін якога пакуль невядомы.
Паводле звестак на 28 траўня, пробашч знаходзіцца за кратамі – гэта падцвердзілася пры размове вернікаў з работнікамі ізалятара, якія, аднак, адмовіліся назваць тэрмін арышту святара. Пры гэтым яны адзначылі, што перадача яму «не паложана»: нельга перадаць прадукты, гарбату, рэчы і нічога іншага. Праз некалькі дзён для яго змогуць прыняць толькі туалетную паперу, удакладнілі ў ІЧУ.
Нагадаем, першы раз айца Анджэя асудзілі 10 траўня на 15 сутак арышту – разам з другім святаром з шумілінскай парафіі айцом Паўлам Лемехам. Іх абодвух затрымалі 8 траўня.
Такім чынам, айцец Анджэй знаходзіцца ў зняволенні ўжо больш за 20 сутак. Абвінавачванні ні па першай адміністрацыйнай справе, ні па другой па-ранейшаму невядомыя. Але, як і ў большасці выпадкаў, відавочна, што гаворка ідзе пра дзеянні ў Інтэрнэце: пакінутых у сацсетках каментарах, лайках, значках на фота профілю.
Айцец Павел Лемех быў вызвалены пасля другога суда і вярнуўся да служэння – ён застаецца ў парафіі санктуарыя ў Шуміліне. Мясцовыя вернікі працягваюць малітву аб найхутчэйшым вызваленні пробашча.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Related items
-
Нунцыю і біскупу не дазволілі сустрэцца са зняволенымі святарамі
-
Упершыню новы пробашч у Будславе звярнуўся да вернікаў
-
Тры гады як закрыты Чырвоны касцёл у Мінску: вернікі пачынаюць зваротны адлік
-
Стаў вядомы загадкавы «Асаблівы госць» Юбілею моладзі ў Брэсце
-
Рэдкі выпадак: дэлегацыя дзяржслужачых разам з біскупамі і праваслаўным святаром наведалі касцёл