У інтэрнэце будзе адкрыты продаж Ватыканскай латарэі
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
За 10 еўра можна выйграць каштоўныя рэчы, падораныя Папе.
Дабрачынная латэрэя, прымеркаваная да заканчэння Юбілейнага Году Міласэрнасці і свята Божага Нараджэння, пройдзе ў Ватыкане. Францішак пажадаў, каб сабраныя ад яе правядзення сродкі былі накіраваны на дапамогу бяздомным і пацярпелым ад землятрусу, які адбыўся ў цэнтральнай Італіі 24 жніўня 2016 г.
Па традыцыі, прызы для латэрэі прадставіў сам Святы Айцец. Гэта каштоўныя рэчы, якія былі падораны яму з розных нагод.
Латэрэйныя білеты каштуюць 10 еўра. Іх можна будзе набыць ў публічных ватыканскіх установах: аптэцы, пошце, супермаркеце, кнігарні, Нумізматычна-філатэлістычным аддзеле, а таксама на сайце www.vaticanstate.va. Прызы будуць разыграны 2 лютага 2017 г.
Падобная дабрачынная латэрэя будзе праводзіцца ў Ватыкане ўжо ў чацвёрты раз. За сродкі, атрыманыя ад папярэдніх тыражоў, былі ўстаноўлены душавыя для бяздомных побач з плошчай св. Пятра, арганізаваны месцы начлегу для іх, а таксама аказана дапамога бежанцам.
Related items
-
«Куток цяпла» адкрылі католікі Кіева, дзе сотні шматпавярховак засталіся без ацяплення
-
Сумуюць па Беларусі: што адбываецца з вызваленымі святарамі і чаму яны маўчаць
-
Толькі адзін касцёл у Беларусі будуць рэстаўраваць сёлета за кошт рэспубліканскага бюджэту. І гэта не Будслаў
-
Да адкрыцця Чырвонага касцёла ў Мінску застаўся адзін год. Але яго будучыня застаецца цьмянай
-
Самы паважаны каталіцкі іерарх адзначыў 80-годдзе. За што яму падзякавалі беларусы?