Logo
Print this page

У Беларусі заявілі аб дыскрымінацыі Каталіцкай царквы

Чарговай нагодай стала маўчанне з боку Міністэрства аховы здароўя.

У сувязі з паведамленнем Беларускай праваслаўнай царквы аб адказе Міністэрства аховы здароўя з нагоды "пастановы аб крыжыках", Каталіцкая царква Беларусі таксама апублікавала паведамленне. У ім гаворыцца, што на раніцу 31 снежня афіцыйны адказ Міністра на адкрыты ліст Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча яшчэ не атрыманы. Хаця кіраўнік Касцёла адпраўляў ліст яшчэ 23 снежня.

«Каталіцкі Касцёл вельмі рады, што Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь выкрасліла з Праекта пастанаўлення “Аб зацвярджэнні нормаў медыцынскай этыкі і дэанталогіі” пункт пра забарону нашэння знакаў рэлігійнай прыналежнасці для медработнікаў. Касцёл удзячны Мітрапаліту Мінскаму і Заслаўскаму Патрыяршаму Экзарху ўсяе Беларусі Паўлу за станоўчую пазіцыю ў такой важнай справе, як адкрытае нашэнне знакаў рэлігійнай прыналежнасці. Аднак сам арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч пакуль не атрымаў адказу ад Міністэрства аховы здароў’я.

Сітуацыя выглядае такім чынам, што ролю Каталіцкага Касцёла ў жыцці беларускага грамадства ў чарговы раз штучна памяншаюць. Пра гэта сведчыць заніжэнне колькасці вернікаў у набажэнствах на Божае Нараджэнне, сітуацыя з будаўніцтвам касцёла ў мінскім парку Котаўка, а цяпер і маўчанне з боку Міністэрства аховы здароў’я. Гэта яўная дыскрымінацыя Каталіцкага Касцёла».

Сatholic.by

Last modified onСубота, 31 Снежань 2016 11:28
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.