Ва ўкраінскім Нікопалі хрысціяне ўсіх канфесій моляцца на плошчы
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Перад гарвыканкамам вернікі просяць аб ўладах, міры, адзінстве.
Ва ўкраінскім Нікопалі (горад у Дняпроўскай вобласці Украіны) міжканфесійныя малітвы праходзяць наўпрост на цэнтральнай плошчы. Па нядзелях на малітве ля гарвыканкаму збіраюцца свецкія пратэстанты, праваслаўныя, грэка-католікі, рыма-католікі і месіянскія габрэі.
- Тэмаў для малітваў шмат: і за ўлады, і за сем'і, і за Царкву, і самае галоўнае - за мір і адзінства. Гэтыя малітвы праходзяць ужо месяц, а таксама ўсе пастары і святары кожны панядзелак збіраюцца на міжцаркоўнай радзе, гэта вельмі цудоўна! І пры тым, што ўсе сапраўды не шукаюць таго, што падзяляе, але наадварот таго, што аб'ядноўвае - у нас Адзін Бог, адна вера, адно хрышчэнне. Бог творыць усё новае: усе сабраныя і моляцца ў адзінстве! Гэта нешта крута нерэальнае! - каментуе на сваёй старонцы ў ВК мясцовая верніца Дзіна Магіліна.
Related items
-
У Мінску на каталіцкіх могілках пачалі ўзводзіць яшчэ адзін будынак
-
Пакаянне за Беларусь: топ-5 фота з Крыжовага шляху ў Навагрудку
-
Уваход у касцёл – праз кантроль міліцыі. Такое было ў Смаргоні
-
Узнікла пагроза закрыцця каталіцкай прасторы ў Брэсце – вернікі просяць аб малітве
-
«Імшы не будзе». Старадаўні касцёл у Ружанах застаўся без святара