Logo
Print this page

У Беларусі прайшла сустрэча каталіцкай манаскай моладзі

36 кансэкраваных асобаў сабраліся разам у Баранавічах.

24-25 красавіка ў парафіі Маці Божай Фацімскай у Баранавічах прайшла ІІ Усебеларуская сустрэча манаскай моладзі. У ёй прынялі ўдзел 36 кансэкраваных асобаў.

Польскі біскуп Анджэй Еж аднойчы параўнаў кляштары і манаскія дамы з электрастанцыяй, адкуль сыходзіць «энергія для асвятлення» гарадоў і пасёлкаў: «Кляштары і манаскія дамы генеруюць духоўнае святло свету», — казаў іерарх.

Адмысловай «падзарадкай» для ўдзельнікаў сталі малітвы, даклады, супольная праца і вясёлы час разам. Падчас сустрэчы манахіні і манахі разважалі над тым, як захаваць духоўную маладосць і зразумець, якім скарбам з’яўляецца супольнасць.

Падчас святых Імшаў, адну з якіх узначаліў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, узгадвалася пра гераізм у сучасным свеце, які праяўляецца штодня ў змаганні з самім сабою і ў тым, каб аўтэнтычна жыць з Хрыстом, выконваючы Яго волю, піша Catholic.by і публікуе фота сустрэчы.

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.