Logo
Print this page

Упершыню за 30 гадоў Дзяржсакратар Ватыкана наведае Расію

Кардынал П'етра Паралін сустрэнецца з Пуціным і Патрыярхам Кірылам.

Кардынал Пьетра Паралін, бліжэйшы супрацоўнік папы Францішка, рыхтуецца да запланаванай у жніўні паездкі ў Маскву, падчас якой сустрэнецца, у прыватнасці, з Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам і Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным.

“Я разумею, што гэта падарожжа прыцягне ўвагу грамадскай думкі. Гаворка ідзе пра будаўніцтва мастоў, што ў выпадку Расіі азначае дзейнасць Каталіцкага Касцёла і дыялог з Праваслаўнай Царквой”, - сказаў кардынал, абвясціўшы, што ў Маскве будзе размаўляць таксама пра міжнародныя справы, у тым ліку будзе абмяркоўвацца тэма Блізкага Усходу, Сірыі і Украіны, краіны, якую кіраўнік ватыканскай дыпламатыі наведаў у 2016 г.

Апошні раз ватыканскі Дзяржсакратар наведваў Расію амаль тры дзесяцігоддзі таму, у 1988 г., калі кардынал Агасціна Казаролі знаходзіўся ў Маскве з нагоды святкавання 1000-годдзя Хрышчэння Русі і быў прыняты Прэзідэнтам СССР Міхаілам Гарбачовым.

Нагадаем, Беларусь Дзяржсакратар Ватыкана наведваў у 2015 годзе >

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.