Касцёл у Івянцы абакраў... памочнік пробашча
- Written by katolik.life
- Published in Царква
- Add new comment
Зламыснікам аказаўся раней судзімы мужчына.
У гарадскім пасёлку Івянец Валожынскага раёна з каталіцкага храма Святога Арханёла Міхаіла скралі музычную апаратуру. Злодзея неўзабаве знайшлі - ім аказаўся 33-гадовы работнік касцёла, памочнік пробашча. Падазраваны пакуль адпушчаны пад абавязацельства аб яўцы, паведамляецца ў сацсетках са спасылкай на раённы аддзел Следчага камітэта.
У міліцыю заявілі аб крадзяжы, калі ў «белым касцёле» Івянца выявілі прапажу дарагіх узмацняльнікаў гуку, некалькіх мікрафонаў і кабеляў. Затрыманы па гарачых слядах зламыснік аказаўся ўжо не раз асуджаным, у тым ліку за крадзеж. Скрадзенае ўдалося своечасова вярнуць.
Каталіцкія храмы ў апошнія гады не раз абкрадалі - у тым жа Валожынскім раёне, у Гродне, у Свіслачы. А ў Дзятлаўскім раёне каталіцкі святар затрымаў злодзея ў сваім доме на Вялікдзень.
Related items
-
У Брэсце пачынаюць будаўніцтва новага касцёла. Якім ён будзе?
-
Што адбываецца ў Брэсце? Там – чэргі ў касцёл, але не на Імшу
-
Колькі ахвяруюць за хрост у касцёле, абмеркавалі ў Гродне
-
Пачынаецца новы этап рэканструкцыі Чырвонага касцёла ў Мінску. Пра што гэта сведчыць?
-
Асаблівы выпадак: каталіцкі санктуарый у прыватным парадку наведаў старшыня райвыканкаму