Каталіцкі святар у Гродне асвяціў харчовую краму - фоты
- Written by Katolik.life
- Published in Царква
- Add new comment
Айцец-францішканец памаліўся разам з прадаўцамі ў рамках каляды.
Душпастыр францішканскай моладзі айцец Павел Раманчук OFM Conv наведаў з душпастырскім візітам... харчовую краму ў Гродне! Каталіцкі святар памаліўся разам з прадаўцамі і акрапіў асвечанай вадой памяшканні: адміністрацыйны кабінет, гандлевую залу, склады.
Як раней паведамляў Katolik.life, у католікаў з пачатку году праходзяць душпастырскія візіты святароў у рамках каляды, калі святары наведваюць жытло парафіянаў, разам моляцца ў інтэнцыях сям'і, частуюцца за агульным сталом, каб бліжэй пазнаёміцца, распавесці аб сваіх праблемах.
Last modified onАўторак, 06 Люты 2018 11:10
Related items
- «Што мы шукаем?» Святар адказаў католікам, якім адмоўлена ў змене абраду
- Ватыкан адмовіў расійскім католікам у пераходзе ў заходні абрад
- У Газе і не толькі: вулічныя Імшы пры крыжах праводзяць у рэгіёнах Беларусі
- «Умацаванне стабільнасці і адзінства». Дзяржорганы назвалі свае задачы ў рабоце з Царквой
- Пад гукі скрыпкі: у палескім райцэнтры да Першай Камуніі прыступілі двое дзяцей