У Газе і не толькі: вулічныя Імшы пры крыжах праводзяць у рэгіёнах Беларусі
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Таксама ў вёсках працягваюць усталёўваць і асвячаць новыя прыдарожныя крыжы [фота]
Пасля таго як у Дзятлаве адправілі святую Імшу на вуліцы ля прыдарожнага крыжа, фотасправаздачы з такіх жа падзей апублікавалі і некалькі іншых парафій. Напрыклад, парафія святога Юрыя ў Варнянах арганізавала Імшу пад крыжам у вёсцы з незвычайнай назвай Газа (Астравецкі раён). На малітву сабраліся жыхары невялікай вёскі, у асноўным – сталага веку.
А парафія святога Андрэя ў Нарачы распавяла пра асвячэнне новага прыдарожнага крыжа і святую Імшы пры ім у вёсцы Сырмеж (Мядзельскі раён). Мясцовыя жыхары ўсталёўваюць палявыя алтары, перад імі для святара рассцілаюць дываны, самі ўдзельнічаюць у Імшы стоячы.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Related items
-
Двое біскупаў удзельнічаюць у важным мерапрыемстве ў абарону жыцця ў Беларусі
-
У «Гомельскіх Курапатах» адбылося набажэнства, а ў Мінску, падобна, – зноў не
-
Топ-7 фота: як у Беларусі адзначылі «Дзяды»
-
На будоўлі ў Мінску знайшлі чалавечыя парэшткі – тут былі каталіцкія могілкі
-
У пілігрымцы ў Рым беларускія католікі не выкарыстоўвалі сімволіку краіны