Logo
Print this page

Як гучыць новы гімн паломнікаў? «Сямейная пілігрымка» запісала мілае відэа

Сем'і запусцілі марафон выканання песні «Каранаваная Богам», створанай да 20-годдзя каранацыі абраза Маці Божай Будслаўскай.

«Сямейная пілігрымка» запісала мілае відэа з новай песняй у гонар Маці Божай Будслаўскай - гэты гімн заспяваюць падчас прывітання пілігрымаў у Будславе 1 ліпеня. Спеў «Каранаваная Богам» быў створаны адмыслова да 20-годдзя каранацыі цудадзейнага абраза Маці Божай Будслаўскай, якое адзначаецца сёлета. Аўтарам песні стаў айцец францішканін Яўген Голуб OFMConv.

- Сямейная пілігрымка крочыць да Маці Божай Будслаўскай усяго адзін дзень. Не маем магчымасці вывучыць новы спеў у дарозе, таму запускаем марафон! - паведамілі удзельнікі руху Equipes Notre-Dame у Беларусі.

Дарэчы, запісацца ў сямейнае паломніцтва яшчэ не позна - яно будзе ісці ў Будслаў каля 15 км ад вёскі Пузыры.

Нагадаем, у 2018 годзе ўрачыстасці ў нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай пройдуць 1-2 ліпеня. Самыя маштабныя святкаванні беларускіх католікаў будуць прысвечаны 20-годдзю каранацыі цудатворнага абраза Найсвяцейшай Панны Марыі, а таксама моладзі - «надзеі Касцёла і грамадства».

Media

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.